Новости Слуцка и Слуцкого района

Другі этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!» пачаўся на Случчыне

03.02.2023
Традыцыйная рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» праходзіць на Случчыне. У рамках другога этапу старшы інспектар сектару прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Леснікава сустрэлася з навучэнцамі Слуцкага індустрыяльнага каледжа.

Яна расказала аб правілах пажарнай бяспекі. Інтэрактыўная гульня «Дэтэктыўнае агенцтва МНС» прымусіла навучэнцаў стаць на нейкі момант сапраўднымі дэтэктывамі і прадэманстраваць сваю інтуіцыю, кемлівасць, добрую памяць, увагу і логіку. Разам з работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Марына Аляксандраўна расказала пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, як правільная карыстацца вогнетушыцелем.

Таксама студэнтам прадставілі мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач».

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения