Новости Слуцка и Слуцкого района

Бяспечныя канікулы ў «Залатым ключыку»

11.01.2018
У навагоднія святы – час забаў, смеху і радасці – нельга забываць пра бяспеку. Пра гэта дакладна ведаюць выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Залаты ключык» горада Слуцка. З 26 снежня 2017 года па 5 студзеня 2018 года ва ўстанове прайшоў тыдзень бяспекі пад назвай «Увага, канікулы!», на працягу якога педагогі ўдакладнялі, сістэматызавалі і замацоўвалі веды дзяцей аб асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Кожны дзень тыдня меў сваю назву і насіў пэўную тэматычную накіраванасць. Так, пры правядзенні дня пад дэвізам «Бяспечны Новы год» педагогі расказалі выхаванцам пра небяспеку, якую могуць несці піратэхнічныя вырабы, нагадалі нумары тэлефонаў экстраных службаў. Як правільна дзейнічаць, калі ў дом ці кватэру спрабуе пранікнуць старонні чалавек, аб прадметах, якімі можна карыстацца толькі ў прысутнасці дарослых, з выхаванцамі гутарылі ў дзень пад назвай «Бяспечны дом, у якім мы жывём».

У кожнай узроставай групе падчас тыдня бяспекі праводзіліся гульні-гутаркі, сюжэтна-ралявыя гульні, віктарыны.

Выніковым мерапрыемствам стала арганізацыя інтэрактыўнай забавы для выхаванцаў і іх бацькоў «Правілы бяспекі мы даведаліся і ўважлівымі сталі». Дзецям і дарослым былі прапанаваны гульні, загадкі, эстафеты, прагляд мультфільма і мультымедыйнай прэзентацыі. Уразіла і выклікала бурныя апладысменты інсцэніроўка «Кошкін дом» з удзелам выхаванцаў, якія наведваюць музычна-тэатральную студыю ўстановы.

У ходзе тыдня «Увага, канікулы!» дашкольнікі ўзгадалі, што трэба быць уважлівымі і асцярожнымі, ім нагадалі правілы бяспечных паводзін. Бацькі дашкольнікаў адзначылі выніковасць праведзеных мерапрыемстваў і неабходнасць правядзення тыдня бяспекі ў перыяд вясновых канікул.

Аксана ГАРЧАНІНА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Залаты ключык»
г. Слуцка.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения