Новости Слуцка и Слуцкого района

Ацяпленне можна зрабіць бяспечным

06.11.2021
 Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення – адна з галоўных прычын узнікнення пажараў, якая востра кранае наша насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд. Адсутнасць перадтопачнага ліста, пячны паліўнік не зачынены, расколіны ў печцы, складаванне каля печы гаручых матэрыялаў, перакал – гэта далёка яшчэ не ўвесь пераклік прычын “пячных пажараў”. 

Перад тым, як пачынаць эксплуатаванне печы, трэба яе добра агледзець. Абавязкова пачысціць комін ад сажы, рабіць гэта патрабуецца не радзей аднаго разу ў два месяцы. Расколіны і зазоры ў муры неабходна старанна замазаць глінай, бо яны – шчыліны для адкрытага полымя на гарышчы. Дымавыя трубы на гарышчы і сцены, у якіх праходзіць дымавы канал, павінны быць патынкаванымі.

Падлогу перад паліўнікам неабходна забяспечыць абарончым лістом з негаручых матэрыялаў, памер якога павінен быць не менш, чым 50х70 см. 

Не трэба жартаваць з лёсам… Гэта тычыцца тых, хто бяздумна топіць печ. Каб пазбегнуць бяды, трэба пратапліваць печ два-тры разы на дні, ды не болей за паўтары гадзіны, а перад тым, як ісці да адпачынку, спыніць не менш, чым за дзве гадзіны, каб дровы перагарэлі і можна было зачыніць комін.

Попел, вугаль варта выдаляць у спецыяльна адведзенае для гэтага месца, але не бліжэй за 15 метраў ад згаральных пабудоў.

Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, такія як бензін альбо газа.

Забараняецца сушыць, складаваць на печцы, якая топіцца, адзенне і іншыя матэрыялы і рэчы, бо гэта прамы шлях да пажару.

Не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца, і не дазваляйце дзецям прыглядаць за імі.

Паважаныя гаспадары домаўладанняў, памятайце, калі ласка, што ваш хатні ачаг павінен быць крыніцай згоды і цяпла, а не смяротнай небяспекі! Спраўны стан печы – упэўненасць у бяспецы!
 
Слуцкі РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения