Новости Слуцка и Слуцкого района

Адзіны дзень бяспекі правялі для першакурснікаў Слуцкага дзяржаўнага каледжа

10.09.2021
У рамках адзінага дня бяспекі работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычную гутарку з першакурснікамі Слуцкага дзяржаўнага каледжа. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю расказала навучэнцам пра правіла бяспекі жыццядзейнасці, як правільна карыстацца  вогнетушыцелем.



Пазнавальнай была інтэлектуальная віктарына «Дзе логіка?». У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з вучнямі, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі ідзеш з хаты і іншыя. Кожны адказваў і абгрунтоўваў свой адказ. Кожны навучэнец, які прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.



У канцы сустрэчы вучням прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама падкажа як хутка аказаць першую дапамогу чалавеку.

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения