Новости Слуцка и Слуцкого района

Аб бяспецы навучэнцам медкаледжа расказалі слуцкія ратавальнікі

13.12.2022
У рамках традыцыйнай прафілактычнай акцыі «Бяпечны Новы год» работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычную гутарку з навучэнцамі Слуцкага дзяржаўнага медыцынская каледжа. Ратавальнікі правялі прафілактычную гутарку, дзе распавялі навучэнцам і замацавалі іх веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, пазнаемілі з алгарытмам правільнага карыстання вогнетушыцелем. Старэйшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Леснікава прывяла дадзеныя па пажарах і  гібелі людзей ад іх на пачатак года. Студэнты слухалі і разам праводзілі аналіз, чаму ж шматлікая колькасць пажараў выпала на зімовы перыяд, калі былі траскучыя маразы. 

  Акрамя гутаркі, цікавай і пазнавальнай стала інтэлектуальная віктарына. Напрыклад, «Дзе логіка?» прымусіла навучэнцаў знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з'явамі і людзьмі, якія адлюстраваны на малюнках. У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару.  Ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з вучнямі у жыцці, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі кудысьці ідзеш з хаты ці кватэры і іншыя. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны вучань прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве і  быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.

У канцы  кожнай сустрэчы вучням прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

Суцкі РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения