Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Залог мірнага і шчаслівага жыцця

12.01.2023
Новы 2023-ы год Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам аб'яўлены як Год міру і стварэння. «Гэта адпавядае і духу часу,  і памкненням нашых сэрцаў. Я гэтак жа моцна, як і вы, жадаю міру і дабра роднай Беларусі», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Зыходзячы з урокаў Вялікай Айчыннай вайны, беларусы добра разумеюць важнасць захавання міру. Вайна, падчас якой загінуў кожны трэці беларус, пакінула незагойныя раны. Год гістарычнай памяці, можна сказаць, нагадаў нам аб неабходнасці шанаваць тое, што маем. Мы пачалі больш расказваць падрастаючаму пакаленню аб бессмяротным подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны, аб павазе да гістарычнай памяці беларускага народа. Мы не павінны забываць тыя страшныя падзеі, каб яны ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі. Даўно вядома, што ваенныя дзеянні прыносяць гора, разруху, адпаведна і падзенне эканомікі краіны.

Не трэба далёка хадзіць па прыклады. Паглядзіце, што робіцца ў суседняй Украіне, у некаторых іншых. Думаю, што ўсе ўжо ўсвядомілі, якая гэта каштоўнасць – жыць у краіне, дзе рэгіёны паміж сабой не варагуюць, дзе жывуць людзі розных нацыянальнасцей у ладзе ды згодзе. Наша краіна выступае за мір ва ўсім свеце. Вось толькі нашы суседзі ніяк не супакояцца: Польшча, напрыклад, стварае новую пяхотную дывізію на ўсходзе краіны. А наша краіна наадварот адкрыта для ўсіх, нават бязвізавы рэжым прадоўжылі. Няхай прыязджаюць да нас ды паглядзяць, як  у Беларусі добра. Зразумела, некаторых не ўсё задавальняе, дык яны шукаюць шчасце ў іншых краінах. Толькі ці знайшлі яны яго там. 

У Беларусі ёсць усё неабходнае для стваральнай працы. Толькі застаецца адно, каб кожны на сваім працоўным месцы добрасумленна выконваў абавязкі, павышаў прадукцыйнасць і якасць работы. Дарэчы, працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашай краіны штодзень нацэлены на стварэнне – выпуск высакаякаснай прадукцыі, атрыманне высокіх ураджаеў, выхаванне падрастаючага пакалення, клопат пра людзей сталага ўзросту. А рабіць усё гэта магчыма толькі ў мірнай краіне, на мірнай зямлі.
«Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то найперш павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон. Калі мы жадаем жыць у міры і дастатку, то павінны многа і добрасумленна працаваць. Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі». Давайце разам, аб’яднаўшы нашы намаганні, зробім усё магчымае, каб наша краіна і надалей заставалася суверэннай і незалежнай. Гэта залежыць ад кожнага з нас. 

Ключавымі напрамкамі сёлета будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, пашырэнне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

Такая тэматыка дасць магчымасць умацаваць успрыманне Беларусі як астраўка міру, бясспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых важнейшых пытаннях грамадскага жыцця. Беларускім адказам на мілітарызацыю ў еўрапейскім рэгіёне стане мірная стваральная праца суайчыннікаў. 

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения