Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Наша армія самая моцная

25.07.2021
У Беларусі надзейна забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека. Чаму? Таму што палітыка Кіраўніка дзяржавы адказвае нацыянальным інтарэсам краіны, ажыццяўляецца далейшае будаўніцтва і развіццё Узброеных Сіл. Баяздольнасць беларускай арміі высока ацэньваюць і прызнаюць за мяжой.

Аналітычная кампанія Global Firepower штогод складае рэйтынг армій свету. Па выніках мінулага года Беларусь заняла ў ім 53-е месца са 138 краін. У тройцы лідараў па-ранейшаму застаюцца ўзброеныя сілы ЗША, Расіі і Кітая. Улічваюцца больш за 50 крытэрыяў, у тым ліку колькасць зброі, кадры і рэзерв, фінансаванне ваеннай сферы і многія іншыя.

Узброеныя Сілы Беларусі ўнікальныя па сваёй структуры: сухапутныя войскі, сілы спецыяльных аперацый, ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны. Кожны год на ўзбраенне прымаюцца новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, праводзяцца вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны. Усё гэта спрыяе ўмацаванню нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы. Гэта значыць, што мы гатовыя даць адпор праціўніку. Беларусь – мірная дзяржава. І ў прыярытэце ў нас – не дапусціць вайны. Нам хапіла пакут и выпрабаванняў падчас Вялікай Айчыннай. Колькі людзей загінула! Колькі разбурэнняў і страт яна прынесла! Мы ганарымся подзвігам беларускага народа, які ўнёс важкі ўклад у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і выратаванне народаў Еўропы ад «карычневай чумы». Вось толькі некаторыя забылі пра гэта.

Служба ў арміі – у першую чаргу грамадзянскі абавязак кожнага мужчыны, прапісаны ў Канстытуцыі. На жаль, моладзь па-рознаму расцэньвае тэрміновую службу. Хапае ў грамадстве бездухоўнасці і амаралі. І такія паняцці, як абавязак, гонар, служба Айчыне, сталі губляць сваё сапраўднае значэнне.

У савецкі час моладзь сама імкнулася выканаць абавязак перад Радзімай. Служба была для яе ганаровай справай. І служылі за тысячы кіламетраў ад дома, два – тры гады. Зараз жа погляды ў моладзі змяніліся. Часта даводзіцца чуць ад маладых хлопцаў, што не жадаюць служыць, што гэта дарэмна патрачаны час.

Начальнік аддзела прызыву ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Дзяніс Багдановіч расказваў, што заўсёды падчас прызыўной кампаніі пытае ў юнакоў, ці ёсць жаданне служыць. Сорак працэнтаў  адказваюць станоўча, столькі ж – калі трэба, пайду, а астатнія – не хочуць. І праблема тут, здаецца, не ў дарэмна патрачаным часе, а ў выхаванні. Бацькі, школа, навучальныя ўстановы… Няма таго, што раньш было. Магчыма, і не трэба, але ж большасць цяперашніх маладых людзей не маюць трывалай грамадзянскай пазіцыі. Яны там, дзе ім зручна. А так не павінны быць. Неабходна паважаць сваю краіну, яе законы.

Не раз наведвала воінскія часці ў нашым горадзе, сустракалася і размаўляла не толькі з афіцэрамі, але і салдатамі, іх бацькамі. Зразумела, сколькі людзей, столькі і меркаванняў. Але ж вайсковая служба фарміруе многа карысных якасцяў, якія спатрэбяцца чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця: дысцыплінаванасць, адказнасць, паважлівае стаўленне да іншых людзей. Штогод у ваенным камісарыяце ўшаноўваюць маці, чые сыны добра служаць. Пару гадоў таму падчас такой сустрэчы маці салдата расказала, што служба пайшла сыну на карысць: юнак стаў больш адказным, уважлівым, кардынальна памяняў адносіны да бацькоў, што, згадзіцеся, не можа не радаваць. 

– Падчас службы ты адзін, няма родных побач, многае пераасэнсоўваеш,  больш задумваешся пра жыццё, можна сказаць – сталееш, мужнееш, разумнееш. Ты жывеш у новых умовах, табе неабходна прызвычаіцца да іншых людзей. Так, складана. А яшчэ ў арміі я атрымаў спецыяльнасць – вадзіцель аўтамабіля. Пакуль яна мне не спатрэбілася, але ж мы не ведаем, як далейшае жыццё складзецца, – дзяліўся нядаўна работнік прыватнага прадпрыемства Яўгеній.  

Сапраўдны мужчына абавязаны адслужыць ва Узброеных Сілах ці іншых воінскіх фарміраваннях, атрымаць ваенна-ўлiковую спецыяльнасць і быць гатовым, калі спатрэбіцца, са зброяй у руках абараніць сваю краіну. 

Згадзіцеся, перад небяспекай наяўнасць арміі проста неабходна. Але ў ёй павінны быць сапраўдныя мужчыны, якія гатовыя дзеля Радзімы выконваць свой абавязак. І гэтых мужчын павінны выхаваць мы з вамі, грамадства.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения