Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Любімую не аддалі!

09.08.2022
Два гады таму мы, беларусы, зрабілі правільны выбар і ў чарговы раз не памыліліся: прагаласавалі за  дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, за захаванне стабільнасці, незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.

Не ўсім гэта спадабалася. У той год на ўсю моц былі скарыстаны паліттэхналогіі, неўласцівыя Беларусі. Пад пагрозай аказаліся суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць краіны. Было няпроста. Ад улады патрабаваліся рашучыя дзеянні. Але мы справіліся і зараз упэўнена рухаемся наперад. Нават не хочацца і ўяўляць, што было б у іншым выпадку. 
Ужо больш за тры дзесяцігоддзі Беларусь з’яўляецца дзяржавай, у аснове палітыкі якой – дабрабыт чалавека і добрыя ўмовы для яго жыцця і развіцця. Прыкладаецца максімум намаганняў для таго, каб краіна квітнела, каб людзі жылі мірна, працавалі, выхоўвалі дзяцей. Каб мы былі шчаслівымі!

За апошнія гады ў краіне дасягнута нямала значных поспехаў у розных сферах. Яны сталі вынікам дакладных кіраўнічых рашэнняў, якія прымаюцца дзяржавай, а таксама агульнай працы і ініцыятывы людзей. Бо толькі сваімі сіламі і стараннямі, майстэрствам і талентамі, шчырым імкненнем працаваць на карысць нашай Радзімы мы зможам памножыць дабрабыт краіны.

Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, менавіта «поспехі і дасягненні людзей ствараюць гісторыю дзяржавы, аб’ядноўваюць народ у пачуцці гонару за сваіх суайчыннікаў, фарміруюць імідж краіны – моцнай, паспяховай, стваральнай і абавязкова прыгожай». Усё ў нашых руках.
Паглядзіце, як з кожным годам прыгажэюць нашы гарады і вёскі: адкрываюцца новыя вытворчасці, будуецца жыллё, школы, дзіцячыя сады, бальніцы, дарогі… Развіваецца эканоміка. Так, уводзяць санкцыі супраць нашай краіны, але прадпрыемствы прызвычайваюцца працаваць у новых умовах: распрацоўваюць і выпускаюць імпартазамяшчальную прадукцыю, шукаюць новыя рынкі збыту. Не хочуць еўрапейскія краіны з намі сябраваць, не трэба. Як паказвае жыццё, мы і без іх добра спраўляемся. Ёсць іншыя краіны, якія рады супрацоўніцтву з намі. 

Харчовы крызіс, які ахапіў многія краіны Еўропы, у нас не адчувальны. У магазінах у дастатковай колькасці прадукты харчавання і прамысловыя тавары. Ды і з хлебам мы будзем. Сёлета ўраджайнасць збожжавых культур большая, чым была летась. Спраўна ў тым ліку ў нашым раёне працуюць жывёлагадоўчыя аб’екты, таму і мясам, і малаком будзем забяспечаны. У Даніі, напрыклад, адмаўляюцца ад мяса: яго кошт значна павысіўся, у Польшчы – дэфіцыт цукру. А мы ў гэтым плане спакойныя, бо самі забяспечваем сваю харчовую бяспеку. 

Ніхто не кажа, што ў нас няма праблем. Яны ёсць, але паступова вырашаюцца. 
Беларусь стабільна развіваецца, дасягае новых поспехаў, умацоўвае сваё палітычнае становішча і суверэнітэт.

На жаночым форуме Аляксандр Лукашэнка вылучыў яркі і ёмісты лозунг: «Беларусь – гэта наша самая вялікая каштоўнасць. І любоў. А любімую не аддаюць». І мы яе не аддалі два гады таму і не аддадзім у будучыні!

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения