Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Купляйце беларускае!

15.12.2021
Беларусь з 1 студзеня ў адказ на пяты пакет санкцый уводзіць харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны. І вось ужо на прасторах інтэрнэта абмяркоўваюць, як жа мы будзем без швейцарскага шакаладу, булачак для бургераў ці замежных сыроў. Прабачце, але ў Беларусі ёсць свае вытворцы харчовых тавараў.

Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў – мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для пасеву, садавіна і арэхі, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

Літоўская каўбаса, іспанскі хамон… Навошта яны нам? Паспрабуйце мясныя вырабы, напрыклад, Слуцкага мясакамбіната. А іх больш за 350 найменняў. Усё натуральнае, і кошт іх значна ніжэйшы за замежныя вырабы. Яшчэ ці насыцішся ты гэтым хамонам, паглядзіш на яго кошт і ўжо есці не захочаш. Гэта не тавар першай неабходнасці, калі яго не будзе на вашай талерцы, нічога не здарыцца. Лепей падтрымайце айчынных вытворцаў. Дарэчы, прадукцыя мясакамбіната карыстаецца попытам за межамі нашай краіны (пра гэта раней ужо пісалі ў газеце).

Слуцкі сыраробны камбінат у ліку лепшых экспарцёраў краіны. Прадпрыемства арыентуецца на новы перспектыўны сёння напрамак: наладжваюцца гандлёвыя сувязі з Філіпінамі, Бангладэш, Саудаўскай Аравіяй, працягвае пакараць рынак Кітая. Пармезан, сулугуні, рыкота слуцкіх сыраробаў даўно на прылаўках магазінаў.

А шакалад. Яго асартымент у айчынных прадпрыемстваў даволі разнастайны: з розным утрыманнем какао-масла, напаўняльнікамі. Ён знаходзіць свайго спажыўца. Беларускія яблыкі таксама смачнейшыя за замежныя, ды «хіміі» ў іх няма. Дык навошта нам еўрапейскае, калі ёсць сваё. Ды высокай якасці.

Эканамічныя санкцыі – своеасаблівы штуршок для развіцця знешнеэканамічнага экспарту. Хутчэй за ўсё, нашы прадпрыемствы пачнуць вырабляць усё тое, што некалі ўваходзіла ў спіс імпартных паставак па лініі харчавання, і не толькі. Імпарцёры, таваравытворцы і гандлёвыя сеткі будуць арыентаваны на замяшчэнне тавараў, якія не вырабляюцца ў Беларусі, пастаўкамі з дружалюбных дзяржаў. А што будзе адбывацца на Захадзе? Ёсць меркаванне, што ў заходніх вытворцаў скароціцца вытворчасць, што паўплывае і на скарачэнне працоўных месцаў, і на заработную плату. І як вынік – чарговыя пратэсты, хоць там і зараз не зусім ціха.

Важнейшым прыярытэтам для Беларусі па-ранейшаму застаюцца інтарэсы сваіх грамадзян. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова арыентаваў на прыняцце мер у адказ без шкоды для насельніцтва. Таму ў адпаведнасці з  пастановай Савета Міністраў абмежаванні не закрануць тавары, якія ўвозяцца беларусамі для асабістага спажывання, а таксама, напрыклад, прызначаных для дзіцячага харчавання, звярнулі ўвагу ў прэс-службе Урада краіны.

У Беларусі будуць прыняты ўсе неабходныя меры па забеспячэнні збалансаванасці на спажывецкім рынку, у тым ліку за кошт яго насычэння прадукцыяй айчыннай вытворчасці. Мы выстаім.

Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения