Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Авторская колонка

Галоўны закон нашага агульнага дома

09.12.2021
Так, нялёгкі час для маёй, нашай Беларусі... Быццам  груганнё  шэраг краін Захаду кідаецца на нашу краіну, каб толькі нашкодзіць, усялякімі спосабамі пахіснуць стабільнасць і незалежнасць: эканамічнымі санкцыямі, правакацыямі на дзяржаўнай граніцы, фэйкамі замежнікаў і «неверагодных» у інфармацыйнай прасторы.

Беларусь годна рэагуе на гэтыя іспыты, не змяняючы сваім прынцыпам і планам: у хуткім часе кожны з нас зможа прыняць удзел у абмеркаванні праекта Асноўнага Закона нашай краіны.

Дапрацоўка праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на самай завяршальнай стадыі, плануецца, што ў снежні ён будзе надрукаваны ў СМІ, вынесены на народнае абмеркаванне. Адно з самых значных і важных новаўвядзенняў у праекце – канстытуцыйнае замацаванне статуса Усебеларускага  народнага сходу, умацаванне народаўладдзя, падкрэсліў на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. «Менавіта ў гэтых мэтах і задумвалася канстытуцыйнае замацаванне статуса Усебеларускага народнага сходу, надзяленне яго стратэгічна важнымі для стабільнасці краіны паўнамоцтвамі. Усебеларускі народны сход – гэта наша веча. Лічу, што дадзены інстытут адпавядае векавому нацыянальнаму ўкладу жыцця беларусаў», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Сапраўды, спрадвеку так было на Беларусі: меркаванне народнага веча заўсёды мела абсалютны аўтарытэт. Канцэнтруючы народную мудрасць, вопыт,  пераемнасць пакаленняў, яно вызначала прынцыпы жыцця, засцерагала ад супрацьстаяння, ад прыняцця няправільных рашэнняў, садзейнічала захаванні лепшага.

Як адзначыў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта нашай краіны, кіраўнік рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі Ігар Сергеенка, у праекце вызначаны статус Усебеларускага народнага сходу як  вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. У адпаведным раздзеле праекта падрабязна распісаны яго паўнамоцтвы. Усебеларускі народны сход будзе сфарміраваны на дэмакратычных прынцыпах, павінен стаць стабілізуючай сілай у адносінах паміж усімі галінамі ўлады. Сход надзяляецца важкімі паўнамоцтвамі – вызначаць і зацвярджаць стратэгічныя накірункі развіцця нашай краіны, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, мяркуецца, што рашэнні Усебеларускага народнага сходу будуць абавязковымі для ўсіх органаў і грамадзян.

Відавочна, наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статуса будзе садзейнічаць умацаванні дэмакратыі. Вельмі важны і яшчэ адзін аспект: роля сходу як стабілізатара магчымых для Беларусі крытычных сітуацый. Якіх? Узгадайце  жнівень мінулага года. А сёння... Спробы замежжа навязаць Беларусі сваю палітыку, імпартаваць варыянты «каляровых рэвалюцый» выклікаюць заклапочанасць.

Мяркуючы па некаторых выніках вялікага сацыялагічнага апытання, жыхары Беларусі плануюць прыняць актыўны ўдзел у канстытуцыйным працэсе. Зразумела, бо гэта лёсавызначальны, гістарычны момант у жыцці краіны, нашым з вамі жыцці, вызначэнне будучага. Плануецца правядзенне сходаў, дыялогавых пляцовак, сустрэч –  кожны зможа выказаць сваё меркаванне па праекце Канстытуцыі, меркаванні людзей будуць ўлічаны пры вынясенні яго на рэферэндум.

Усім нам важна захаваць галоўныя каштоўнасці грамадства – незалежнасць, мір, спакой, стабільнасць, нацыянальную культуру, святую памяць пра подзвігі дзядоў – усё тое, што сёння робіць нашу краіну адмысловай, непакоранай. Таму так значны ўдзел кожнага з нас у канстытуцыйным працэсе, так важны для кожнага Асноўны Закон дзяржавы – закон нашага агульнага дома – Беларусі.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения