Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Калейдоскоп

Навагоднія дзіцячыя ўспаміны, ці Як я даведаўся пра тайну Дзеда Мароза

28.12.2019
 Часта ўзгадваю навагодняе свята свайго дзяцінства. 1 студзеня я прачынаўся рана і бег да навагодняй ёлкі, упрыгожанай рознымі цацкамі, паштоўкамі і цукеркамі. Бацькі казалі: «Гэта Дзед Мароз яе прынёс». Доўгі час я ў гэта верыў, пакуль аднойчы на гарышчы не знайшоў скрыню з навагоднімі цацкамі. Вось тады бацькі і раскрылі мне гэтую тайну пра Дзеда Мароза, ды было мне тады гадоў 6 ці 7. З тае пары я хадзіў у лес разам з татам, высякалі там прыгажуню-ёлку (з дазволу лесніка), прыносілі яе дамоў і ставілі ў самым вялікім пакоі.

Вечарам 1 студзеня да нас сходзіліся дзеці з ўсёй вёскі. Я пераапранаўся ў касцюм Дзеда Мароза і пачынаўся святочны харавод. Дзеці спявалі, танчылі, расказывалі вершы, а я раздаваў ім за гэта з вялізнага мяшка цукеркі (якія там былі цукеркі – зліплыя падушачкі, але ўсе роўна, гэта была вялікая радасць для дзяцей). Калі хтосьці з дзяцей лепш за іншых чытаў верш ці спяваў песню, той атрымліваў цукерку з фанцікам, які потым захоўваў амаль увесь год. 

Аляксандр РАБЦАЎ, г. Слуцк.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения