Новости Слуцка и Слуцкого района

Шмат гадоў прайшло, але...

18.10.2018
 Далёкія пасляваенныя гады... Наша краіна вытрымала страшэнную бойню, выстаяла ў барацьбе з фашызмам, але 1945 год быў вельмі і вельмі цяжкі. Жыхары вёскі Леніна пачыналі жыць, працаваць, вучыцца ў міры і спакоі. Дзеці вайны, мы свята верылі ў светлыя ідэалы: нашы і сэрцы, і розум, і добрасумленная вучоба – усё было за адно. Нашы настаўнікі рабілі ўсё, каб мы выраслі адукаванымі, сталі, як кажуць, людзьмі. 

Леапольд Іванавіч Ярмола быў у нас камсоргам. Пасля яго гутарак у адзін вясновы дзень пайшлі пехам, а гэта 20 км, у Слуцк – «паступаць» у камсамол. У невялікім пакоі будынка цяперашняга краязнаўчага музея члены камісіі размаўлялі з намі, задавалі пытанні, а калі ўручалі камсамольскія білеты, канечне, віншавалі. Як радаваліся мы гэтай важнай падзеі, ішлі назад у вёску з песнямі, прыціскаючы дарагі дакумент. Радыя былі і наш камсорг, і класны кіраўнік Ульяна Іванаўна Каравікова, адміністрацыя школы, настаўнікі М.С. Южык, Ф.Ф. Кунтыш, А.Г. Шулякоўская, С.П. Махун, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Ленінская сярэдняя школа была ў ліку лепшых у раёне. Наш выпуск 1950 года апраўдаў давер камсамола, радзімы, настаўнікаў, бацькоў, аднавяскоўцаў. Большасць маіх  аднакласнікаў выбрала прафесію педагога: у нас было з каго браць прыклад. Многія з нас атрымалі вышэйшую адукацыю. Мы не падвялі, шчыравалі на сваіх працоўных месцах, вучылі і выхоўвалі вучняў, не шукалі лёгкага хлеба, каб усё і адразу.

... Шмат гадоў прайшло з таго часу, многае змянілася, але па-ранейшаму моладзі трэба вучыцца, працаваць і верыць у лепшае. БРСМ – годны пераемнік лепшых традыцый камсамола. 

Ганна ШАХЛЕВІЧ, Валянціна КОЗАК,
Валянціна ДОЛБІК, Таісія НОВІК.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения