Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Налоговая

8 лiпеня – Дзень работнiкаў падатковых органаў

08.07.2018
Ні адна сучасная дзяржава не можа існаваць без эфектыўнага функцыянавання падатковай сістэмы. Ад таго, як арганізавана работа падатковай службы, у значнай ступені залежыць эканамічная палітыка цэлага рэгіёна.

Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Слуцкім раёне Ларыса Мікалаеўна Шкурская (на здымку) расказала карэспандэнту «Слуцкага краю» аб рабоце інспекцыі.

– Падаткаабкладанне – гэта не толькі працэс вылічэння і выплаты ў бюджэт устаноўленых абавязковых плацяжоў, але і адносіны, якія складваюцца паміж плацельшчыкамі падаткаў і дзяржавай у выглядзе падатковых органаў. Менавіта ў наладжванні цеснага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі я бачу адну з найважнейшых перадумоў паспяховай работы падатковай службы.

За час існавання інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Слуцкім раёне змяняліся назвы і структура службы, праводзіліся рэформы ў сферы падаткаабкладання, уносіліся пэўныя карэктывы, але нязменнымі засталіся галоўныя задачы – забеспячэнне папаўнення даходнай часткі бюджэту, папаўнення дзяржаўнай казны.

Усяго на ўліку ў інспекцыі 1 181 арганізацыя, 2 559 індывідуальных прадпрымальнікаў, 35 606 фізічных асоб, плацельшчыкаў зямельнага падатку і падатку на нерухомасць – 34 888. Ад названых плацельшчыкаў з пачатку 2018 года ў бюджэт паступіла 28 607,6 тысячы рублёў.
На жаль, не ўсе разумеюць, што дзякуючы планамернаму паступленню падаткаў ствараюцца дадатковыя магчымасці для павелічэння зарплат, пенсій і дапамог, будаўніцтва жылля, дарог і камунікацый. Усё гэта – складальнікі дабрабыту горада і яго жыхароў.

Інспекцыя праводзіць значную работу па павышэнні падатковай адукаванасці і культуры насельніцтва, укараненні сучасных формаў узаемадзеяння з падаткаплацельшчыкамі, паляпшэнні падатковага клімату. Да прыкладу, праца значна спрасцілася са з'яўленнем электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі. Зараз магчыма прадставіць падатковую дэкларацыю ў электронным выглядзе, атрымаць неабходныя плацельшчыку звесткі аб  недастачах і пераплатах, аб налічаных і выплачаных плацяжах і многае іншае. Каля 76% суб'ектаў гаспадарання ад тых, хто стаіць на ўліку, ажыццяўляюць узаемадзеянне з падатковымі органамі ў электронным выглядзе.

З 2017 года з'явіліся электронныя рахункі-фактуры, электронны дакументаабарот, што вельмі эканоміць час як падатковага інспектара, так і плацельшчыка. За мінулы перыяд 2018 года інспекцыяй накіравана 306 апавяшчэнняў на добраахвотную карэкціроўку падатковай базы ў бок павелічэння і даплату розных відаў падаткаў, па накіраваных апавяшчэннях самастойна праведзена даплата падаткаў у памеры 5 013,9 тысячы рублёў.

Яшчэ адно з нядаўніх новаўвядзенняў – мы можам кантраляваць прыём наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг праз сродкі кантролю падатковых органаў, якія ўстанаўліваюцца на касавым абсталяванні плацельшчыкаў. Мы бачым, калі плацельшчык не ўключыў касавае абсталяванне ці не прабіў касавы чэк пакупніку, і можам напомніць яму аб гэтым.

Выкананне бюджэту, кантрольныя функцыі, накіраваныя на захаванне плацельшчыкамі падатковай і іншай дысцыпліны, – гэта наша штодзённая праца. Спраўляцца з пастаўленымі задачамі дапамагаюць тая школа прафесійнай падрыхтоўкі, якую праходзіць у нас кожны малады спецыяліст, адносіны ў калектыве.
У мінулым годзе да нас далучылі інспекцыі па Старадарожскім і Капыльскім раёнах. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Слуцкім раёне налічвае 80 супрацоўнікаў. Работа ў нас, вядома, напружаная, адказная. Але ў нашым калектыве працуюць вопытныя людзі, дасведчаныя, з вялікім стажам.

У гэтым годзе загадчык сектара інфармацыйна-растлумачальнай работы Г.А. Шышло ўзнагароджана Падзякай старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, намеснік начальніка інспекцыі Л.Н. Шкурская намінавана на ўзнагароджанне нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь «Выдатнік падатковай службы»; намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела падаткаабкладання даходаў фізічных асоб В.В. Лешчанка – на занясенне на Дошку гонару інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Капыльскім раёне М.К. Карташэвіч – на Падзяку Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з прафесійным святам і з высокімі дасягненнямі ў працы падзякамі і ганаровымі граматамі адзначаны А.А. Папоў, Т.І. Русаковіч, В.М. Данілевіч, Н.І. Александровіч-Цэйко, А.А. Стафінцоў, К.А. Сяргеева, І.У. Мароз.

Ірына МАЛЯЎКА.

Уважаемые сотрудники инспекции Министерства 
по налогам и сборам Республики Беларусь по Слуцкому району!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников налоговых органов!

Сегодня органы налоговой службы демонстрируют новые подходы к работе, взаимодействуют с налогоплательщиками. Успешная деятельность налоговой службы во многом определяет социально-экономическую стабильность нашего района. Вы обеспечиваете строгое соблюдение норм законодательства, укрепление финансовой дисциплины.

Уверен, что ваш труд, преданность делу, компетентность и впредь будут способствовать выполнению стоящих перед вами ответственных задач.
Желаю неисчерпаемой энергии и вдохновения, крепкого здоровья, счастья, благополучия вам и вашим семьям!

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета          А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения