Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика

Падведзены вынікі выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Слуцкага раёна

29.08.2018
Падведзены вынікі выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Слуцкага раёна за студзень – чэрвень 2018 года. 

Пытанне абмеркавалі на пасяджэнні Слуцкага райвыканкама. У пасяджэнні прынялi ўдзел члены выканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, начальнiкi аддзелаў, упраўленняў Слуцкага райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў i арганiзацый Случчыны.

Аб выкананні прагнозных паказчыкаў развіцця народнай гаспадаркі Случчыны за мінулы год паведамілі намеснікі старшыні Слуцкага райвыканкама Дзмітрый Сяргеевіч Каралёў, Жанна Леанідаўна Руцкая, Мікалай Паўлавіч Пенязь, Ларыса Генадзьеўна Дабравольская.

Як было адзначана на пасяджэнні, за справаздачны перыяд з чатырох асноўных даведзеных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна забяспечана выкананне двух:  у эканоміку раёна прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове 868,4 тысячы долараў ЗША (тэмп росту да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года склаў 38,7%); працаўладкавана грамадзян на створаныя працоўныя месцы 178 пры заданні 175 (101,7%).
Не забяспечаны заданні па экспарце тавараў (тэмп росту склаў толькі 48,9% пры прагнозе 102%) і экспарце паслуг – 93,7% пры заданні 102,2%.

Падрабязнасці чытайце ў “Слуцкім краі” за 30 жніўня 2018 года.
К списку записей раздела