Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Экология

У СШ №9 праводяць экалагічную кампанію «Пакарміце птушак!»

06.12.2018
Гэта час паклапаціцца і пра тых, каму даводзіцца цяжэй за ўсіх. У сярэдняй школе №9 г. Слуцка стала добрай традыцыяй праводзіць  экалагічную прыродаахоўную кампанію «Пакарміце птушак!», якая пачынаецца з 12 лістапада. Гэты дзень у народзе назвалі сінічкіным днём: менавіта ў гэты час птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека.

Члены клуба «Крылаты дазор» размясцілі 10 птушыных сталовых на прышкольнай тэрыторыі і ў мікрараёне жылых дамоў па вуліцы Гагарына. Цяпер кожны дзень можна глядзець «птушыны серыял»: шумныя вераб’і атакуюць кармушкі, а сінічкі важна сядзяць на кавалачках сала! Юныя арнітолагі  кожны дзень напаўняюць кармушкі любімымі ласункамі птушак. Для добрых спраў час знойдзецца заўсёды!

Жанна  ВАЛЕТКА,
кіраўнік клуба «Крылаты дазор» СШ № 9.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения