Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Экология

Вось такі цудоўны зімовы сад ёсць у Слуцкім дзяржаўным каледжы

28.03.2020
Днямі пабывала ў Слуцкім дзяржаўным каледжы: запрасілі палюбавацца вясенняй прыгажосцю зімовага саду ўстановы. Паглязіце на гэтую харашыню! Відаць, што пра сад клапоцяцца з любоўю: толькі тады расліны буяюць і дораць нам сваю прыгажосць.

Зімовы сад у каледжы з’явіўся ў 2006 годзе. У яго стварэнні актыўны ўдзел прымалі супрацоўнікі і навучэнцы каледжа, пачыналі з уласных раслін, прынесеных з дому, прапаноўвалі цікавыя ідэі па афармленні інтэр'еру. Кансультаваліся і з прафесіяналамі, супрацоўнікамі мінскага батанічнага сада і дызайнерамі.





У зімовым садзе звыш 550 відаў раслін, у тым ліку экзатычныя: кававае дрэва, авакада, амандра, лаўр, інжыр, белы алеандр, амерыканская пахіра, разнавіднасці бананавых кустоў.





Цяпер там спеюць апельсіны, лімоны, фізаліс. І на бананавым дрэве з’явіліся плады, ёсць і ананас. А кававыя саджанцы  вырасцілі ўжо з зярнятак свайго дрэва.



Гэта но з самых утульных памяшканняў каледжа (тут ёсць яшчэ музей малака, студыі «Скарбніца» і «Справа смаку» і шмат яшчэ што цікавае). На невялікім мастку ў зеляніне можна сфатаграфавацца, ёсць тут і лавачка для закаханых, фантан.





Зімовы сад гэта не толькі вельмі прыгожа. Тут праводзяць заняткі экалагічнай і эстэтычнай накірванасці, псіхалагічныя трэнінгі.



Многа сіл, добрай энергетыкі ўкладзена ў гэты круглагадова квітнеючы аазіс. І прырода адказвае сваёй  прыгажосцю.

Ірына ВЕЧАР.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения