Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Экология

Рэкорд на кармушках! Вынікі акцыі «Птушкі ля кармушкі-2021»

29.01.2021
Гіль. Фота Ірыны Груздзіловіч

Марозныя дні падчас акцыі АПБ «Птушкі ля кармушкі» прынеслі рэкорды: атрымана 419 анкет, удзельнікі налічылі 14 933 птушак на сваіх кармушках!

Усяго ў акцыі паўдзельнічала 1 567 чалавек. На іх «сталоўкі» прыляталі самыя розныя птушкі – адзначана 39 відаў.

Летась на кармушках налічылі 6 500 птушак 26 відаў.

Рэйтынг самых папулярных гасцей птушыных «сталовак»:

1 месца – вялікая сініца (6 868 асоб);
2 месца – палявы верабей (1 991 асоб);
3 месца – дамавы верабей (1 837 асоб);
4 месца – зелянушка (785 асоб);
5 месца – сіняя сініца (513 асоб).
 
Таксама завітвалі стрынаткі, дразды-піскуны, папаўзні, гілі і амялушкі, сойкі, таўстадзюбы, сініцы-апалонікі, шпакі, шчыглы і нават 6 відаў дзятлаў. 

Птушкі ля кармушкі. Фота Святланы Цэнкер

Самыя незвычайныя назіранні – юрок і малінаўка, якія рэдка ў нас зімуюць і рэдка прылятаюць на кармушкі.

– Гэты год атрымаўся асаблівым! Такіх птушак у нас яшчэ не было! – расказала кіраўнік клуба АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка Жанна Валетка. – З самай раніцы на велізарным клёне над кармушкамі важна сядзелі гілі. Яны проста пазіравалі дзецям з акна! Гэтак сама пазней паводзіўся дрозд-піскун: увесь час круціўся на галінцы і заміраў, каб яго фатаграфавалі. А на кармушках разгараліся сапраўдныя страсці. Гракі, каўкі, дамавыя і палявыя вераб’і, вялікія сініцы зладзілі сабе спаборніцтва «Хто хутчэй і больш»!

Слуцкія
Слуцкія «дазораўцы». Фота Жанны Валетка.

Зіма працягваецца, і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак.

Ва ўстойлівыя маразы пры мінус 15 градусах і ніжэй варта падкарміць вадаплаўных птушак зернем, аўсянкай або парэзанай гароднінай, высыпаўшы корм уздоўж берага ля вады.

Па інфармацыі сайта «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения