Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Экология

Работнікі Слуцкага райвыканкама прынялі ўдзел у пасадцы лесу на тэрыторыі Жылінбродскага лясніцтва

13.04.2019

13 красавіка (першы дзень тыдня лесу) падчас раённага суботніка работнікі Слуцкага райвыканкама працавалі на пасадцы лесу на тэрыторыі Жылінбродскага лясніцтва Слуцкага лясгаса. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй: работнікі райвыканкама штогод удзельнічаць у абнаўленні ляснога фонду Случчыны. На гэты раз пасадзілі маладзенькія сосны на ўчастку каля трох гектараў. Як расказалі работнікі Слуцкага лясгаса, раней тут былі сухастойныя дрэвы, пасля іх выдалення, выкарчоўкі пнёў участак неабходна было засадзіць маладымі саджанцамі, што і зроблена падчас суботніка. У пасадцы лесу прынялі ўдзел старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, намеснікі старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі некаторых арганізацый і іншыя.
















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения