Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Экология

На вуліцы Трайчанскай заклалі алею “Народнае адзінства”

03.04.2021
У рамках дня азелянення “Разам за зялёную Беларусь”, які праводзіцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 3 красавіка, на вуліцы Трайчанскай у Слуцку заклалі алею “Народнае адзінства”. У акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, метэастанцыі “Слуцк”, СУП “Аграсэрвіс-ССК” цукроварафінаднага камбіната, Слуцкага дзяржаўнага медкаледжа, ЖКГ,  члены раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, грамадскія актывісты прыродаахоўнай сферы. Удзельнікі на набярэжнай Случы пасадзілі 135 дрэўцаў.

Акцыя па азеляненні праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства.

Начальнік аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы  Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Міхайлавіч Угрын падкрэсліў, што супрацоўнікі камітэта з вялікім жаданнем удзельнічалі ў акцыі па азеляненні ў  Слуцку  – адным з самых старажытных гарадоў Мінскай вобласці. На новай алеі высадзілі бярозы пушыстыя,  вярбу ніцую і клёны белыя. Як падкрэсліў начальнік  Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Сяргей Аляксандравіч Цыбулька, дрэвы гэтых парод добра прыжываюцца, хутка растуць, так што алея праз некалькі гадоў можа парадаваць ужо багатай зелянінай, жыхарам мікрараёна, случчанам трэба толькі берагчы і шанаваць дрэўцы.















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения