Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Духовное

На святую Імшу запрашаюць у касцёл Святога Антонія ў Слуцку

23.12.2023
 «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» – так спявалі хоры анёлаў пастушкам у ноч Божага Нараджэння. Гэты супакой, радасць і надзею прыносіць на свет прыйсце Збаўцы, Езуса Хрыста.

На надыходзячыя святы жадаю ўсім жыхарам горада і раёна: Няхай Божы супакой і дабро запануюць у вашых сэрцах, дамах і сем’ях! Няхай перажыванне таямніцы Божай Любові аднавіць вашую надзею і напоўніць вас радасцю! Няхай Дзіцятка Езус багаславіць вашыя планы і мары, а надыходзячы 2024 год няхай будзе шчодры на новае святло і новыя ласкі!

Жадаю благаслаўлёных святаў і шчаслівага Новага Года!

Запрашаем на святую Імшу:

У ноч з 24 на 25 снежня 
у 24.00 – Пастэрка,
25 снежня – у 15.00,
26 снежня – у 18.00.

Настаяцель касцёла Св. Антонія а. Аляксей Рамановіч,
а. Стэфан Пупейка і парафіяне.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения