Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Духовное

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

23.12.2019
Фота: mag.relax.by

 «І нарадзіла Сына свайго першароднага.
І спавіла Яго, і паклала ў яслі,
бо не было ім месца ў заездзе».
 
Езус Хрыстус нарадзіўся ў Бэтлееме больш за 2000 год таму. Гэту важную гістарычную падзею мы ўзгадваем кожны год. Хрыстус – Месія прыйшоў на свет, каб асвятліць цемру святлом, распаліць агонь любові і прынесці вызваленне ад няволі граху.

Езус, спрадвечнае Слова, пасяліўся паміж нас. І так, як стагоддзі таму, Ён сёння прагне нарадзіцца і жыць у тваім і маім сэрцы. Ці знойдзе Езус месца ў нашых сэрцах?

Святая Маці Тэрэза з Калькуты пакінула нам цудоўныя словы: «Кожны раз, калі ўсміхаешся да свайго бліжняга і выцягваеш да яго руку, – ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі замаўкаеш, каб выслухаць – ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі даеш надзею тым, хто засмучаны, – ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі з пакорай прызнаешся ў сваіх слабасцях, – ёсць Божае Нараджэнне. Кожны раз, калі дазваляеш, каб Бог любіў праз Цябе іншых людзей, – ёсць Божае Нараджэнне!».

Няхай Езус Хрыстус нараджаецца, жыве і дзейнічае ў нашым штодзённым жыцці і дапамагае нам быць добрымі і любіць Бога і бліжніх! 

Жадаем усім жыхарам Случчыны супакою, дабра і радасці! Няхай добры Бог благаслаўляе кожны дзень новага 2020 года і асвячае сваёй ласкай!

Запрашаем на Святую Імшу:
24 снежня – 24.00, 
25 снежня – 15.00, 
26 снежня – 18.00. 

Настаяцель касцёла Святога Антонія айцец Аляксей і парафіяне.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения