Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Духовное

21 красавіка – Пасха (па календары каталіцкай канфесіі)

19.04.2019
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! 
Урачыстасць Змёртвыхпаўстанная Пана Езуса Хрыста – гэта свята перамогі жыцця над смерцю, свята перамогі Божай ласкі над грахом. Езус Хрыстус праз смерць на крыжы і ўваскрасенне адчыніў нам брамы Неба і нястомна адорвае нас ласкай збаўлення. Так, як больш дзве тысячы гадоў таму Уваскрослы Езус кажа сёння да кожнага з нас: «Спакой вам!» (пар. Лк. 24, 36). Няхай Божы спакой напаўняе нашыя сэрцы, нашыя сем’і, нашыя дамы і наш горад. Няхай Уваскрослы Хрыстос перамяняе смутак у радасць, дае сілы паўставаць з граху да новага жыцця ў Божай ласцы і асвячае кожны дзень Вашага жыцця!

Парафіяне касцёла святога Антонія г. Слуцка.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения