Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Духовное

1 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

29.03.2018
Запрашаем да супольнага святкавання

Вялікі чацвер (29 сакавіка) – 18.00 – св. Імша – Памятка Апошняй Вячэры.

Вялікая пятніца (30 сакавіка) – 17.30 – Літургія Вялікай Пятніцы.

Вялікая субота (31 сакавіка) – 9.00, 13.00 і пасля св. Імшы Асвячэнне велікоднай ежы; 18.00 – св. Імша, 20.00 – Начное чуванне.

Вялікдзень (8 красавіка) – 6.00, 15.00 – св. Імша.

Велікодны панядзелак (9 красавіка) – 18.00 – св. Імша.




У святы Трыдуум Пасхальны Бог аб’яўляе нам веліч сваёй любові да чалавека, бачным і адчувальным выразам якой з’яўляецца Мука і Крыж уцелаўлёнага Сына Божага. Пасхальная Раніца ізноў паказвае нам бясконцую моц і сілу Бога, а таксама Яго ўладу над усялякім злом і смерцю, смуткам, роспаччу і пачуццём без сэнсу.

Няхай святкаванне найвялікшых Таямніцаў хрысціянства будзе для нас крыніцай сапраўднай радасці, перамагаючай усялякі смутак, як радасць вучняў, сустрэўшых Змёртвыхпаўсталага Хрыста.
Няхай Крыж Езуса і Яго паслухмянасць волі Айца будуць крыніцай сіл у найцяжэйшых хвілінах нашага жыцця. Надзея, павяваючая з пустога гробу, няхай узмацняе нашу веру ў тое, што Бог не стаміўся чалавекам, а таму дабро і любоў усё яшчэ маюць сэнс. А дар Езуса, якім з’яўляецца супакой, няхай узмоцніць нас у даванні сведчання сапраўднага хрысціяніна.

Аляксей РАМАНОВІЧ,
настаяцель касцёла святога Антонія.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения