Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Віткава слова – слова Случчыны

18.05.2023
 У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё 16 Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Віткава слова – слова Случчыны”, прысвечаных 112-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Цімоха Васільевіча Крысько – Васіля Віткі. У бібліятэку былі запрошаны вучні малодшых класаў школ горада, бібліятэкары, прыхільнікі творчасці нашага знакамітага земляка. Распачаў свята дзіцячы танцавальні калектыў “Карамелькі” пад кіраўніцтвам Антаніны Бялькевіч.

Прывітальны адрас да ўдзельнікаў літаратурнага форуму даслаў старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Гога.

На адкрыцці Майскіх Віткаўскіх чытаннях прысутнічалі пачэсныя госці – беларускія пісьменнікі Уладзімір Ліпскі і Анастасія Радзікевіч, якія пажадалі ўсім прысутным на святочным форуме цікавых сустрэч і плённай працы.

Дырэктар бібліятэкі Людміла Гурыновіч павіншавала ўсіх са святам і запрасіла на цікавыя мерапрыемствы ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў: квэсты, гульні, тэатралізаваныя замалёўкі, вандроўкі па творах Васіля Віткі.





Па матэрыялах  Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения