У галерэі мастацтваў імя У.С. Садзіна адкрылі выставу «Случчы»
08.12.2022
Мастакі Ігар і Тодар Кашкурэвічы годныя прадаўжальнікі творчай прафесіі свайго бацькі – Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча – народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, члена Саюза мастакоў СССР і Беларускага саюза мастакоў. Арлен Міхайлавіч у свой час працаваў у жанры станкавай графікі, ствараў ілюстрацыі для кніг, лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне. Пра гэта расказала падчас адкрыцця выставы загадчыца філіяла Слуцкага краязнаўчага музея «Галерэя мастацтваў імя У.С. Садзіна» Ірына Дубоўская. Сыны Арлена Кашкурэвіча таксама члены Беларускага саюза мастакоў, працуюць у стылі станкавай графікі, жывапісу, іншых тэхніках.
У галерэі прадстаўлены арыгінальныя работы, арт-аб’екты таленавітай сям'і – Арлена Міхайлавіча, Ігара і Тодара Кашкурэвічаў, іншых членаў сям'і і аўтараў. Як адзначылі Ігар і Тодар Кашкурэвічы, пасылам для арганізацыі выставы ў Слуцку стала іх жаданне больш наблізіцца да родных каранёў – іх дзед і прадзед ураджэнцы вёскі Шулякі Слуцкага раёна.
Работы мастакоў уражваюць сваёй адмысловасцю, у кожнага гледача выклікаюць сваё бачанне вобразаў і сюжэту. Ігар і Тодар Кашкурэвічы падкрэслілі, что менавіта з гэтай мэтай яны не падпісвалі назвы карцін.
Прыходзьце на выставу, сапраўды атрымаеце шмат уражанняў.
К списку записей раздела