Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Творчая сустрэча «Служаць слову і Радзіме» прайшла ў Слуцкай бібліятэцы

09.03.2023
У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы 9 сакавіка прайшла творчая сустрэча з Леанідам Крываносам, старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаікам, паэтам, публіцыстам, і Рагнедам Малахоўскім, паэтам, журналістам, перакладчыкам, фотамастаком, членам Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сустрэча праходзіла ў рамках акцыі «Культурная сталіца Беларусі». Як адзначыла вядучая Валянціна Цэгалка (загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі), назва сустрэчы «Служаць слову і Радзіме» выбрана не выпадкова – бо гэта мэта творчасці Леаніда Крываноса і Рагнеда Малахоўскага,  іншых пісьменнікаў Беларусі, якія сваёй літаратурнай дзейнасцю праслаўляюць нашу Радзіму.

Мінулы год для Леаніда Крываноса быў насычаны рознымі падзеямі і мерапрыемствамі. Ён быў выбраны старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 



Леанід Міхайлавіч аўтар зборнікаў «К истокам» і «Дело чести», аповесцей «Закон всемирного тяготения», «Системный сбой»,  «Прощеное воскресение», «Случайное дело» і іншых.

У сваіх творах ён расказвае аб навакольным свеце, яго прыгажосці, пра лёсы людзей, пра гісторыю краіны, сведкам якой быў і ён сам.

Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць вершы і песні ваеннай тэматыкі, прысвечаныя службе ў арміі, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Твор, які Леанід Крыванос прысвяціў пагранічнікам дзяржаў – удзельніц СНД, стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, Мінскай абласной літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза».



Леанід Міхайлавіч   –  ветэран вайны ў Афганістане, палкоўнік у адстаўцы, актыўна друкуецца ў   «Беларускай думцы» і расійскім перыядычным друку. 

Леанід Крыванос  паэт-песеннік, дыпламант Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2008 года» ў галіне песеннага жанра. Песні Леаніда Крываноса  ўвайшлі ў рэпертуар пагранічнага ансамбля ФСБ Расіі, узорна-паказальнага аркестра пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Песні Леаніда Міхайлавіча ў рэпертуары творчых калектываў краіны. Яны гучалі і для ўдзельнікаў сустрэчы.


 
Рагнед Малахоўскі – паэт, журналіст, член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, перакладчык, фотамастак. Дарэчы, на сустрэчы ў Слуцкай бібліятэцы  ён не ўпершыню.


Рагнед Малахоўскі друкуецца ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Дзеяслоў», «Белая Вежа», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг паэзіі «Беражніца», «У дзённай мітусні», «Жыві», «Кахання радок» і іншых.



Рагнед Малахоўскі займаецца мастацкім перакладам на беларускую мову з моў іншых народаў, фотамастацтвам і фотажурналістыкай, складае электронную музыку. За плённую працу паэт адзначаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі», а таксама дыпломаміі розных конкурсаў.

Леанід Крыванос і Рагнед Малахоўскі чыталі свае вершы, расказвалі гісторыі з жыцця, адказвалі на пытанні прысутных. Сустрэча прайшла ў  цёплай і душэўнай атмасферы.
Ірына БУШМАНАВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения