Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Святочны бенефіс адбыўся ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1

31.08.2022
У гарадской бібліятэцы-філіяле №1 быў арганізаваны святочны бенефіс «Калі з кнігай сябруеш ты», прысвечаны 55-годдзю з дня заснавання гарадской бібліятэкі-філіяла №1.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел былыя супрацоўнікі бібліятэкі. 

Выступіла бібліятэкар Валянціна Іванаўна Адамовіч, якая стаяла ля вытокаў стварэння бібліятэкі, а таксама бібліятэкар Альбіна Іванаўна Гласковіч, якая прапрацавала ў бібліятэцы больш за 17 гадоў. 

Намеснік дырэктара Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Вольга Мікалаеўна Жарнавая ўзнагародзіла дыпломамі самых верных і адданых, разумных і таленавітых, цікаўных і захопленых чытачоў бібліятэкі, павіншавала ўстанову з юбілеем і ўручыла падарунак.

Шчырыя словы і віншаванні ў адрас бібліятэкі прагучалі ад дырэктара Слуцкага гарадскога Палаца моладзі Вольгі Уладзіміраўны Шуманінай.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменніцы Валянціна Бабко-Аляшкевіч і Ганна Міклашэвіч.

На працягу вечара гучалі музычныя віншаванні ў выкананні таленавітых чытачоў бібліятэкі – дзяцей і дарослых.

Дапоўнілі мерапрыемства выстава «Бібліятэка, час, мы», юбілейны бібліятэчны стоп-кадр «Гартаючы старонкі твае ў юбілей», відэавіншаванні ад чытачоў «З юбілеем, бібліятэка!».

Святочны бенефіс прайшоў у цёплай і сяброўскай амасферы, усе прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.




Галіна Сасіновіч, 
загадчык гарадской бібліятэкі-філіяла №1 
ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения