Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

«Слуцк скрозь стагоддзі»

30.09.2023
У рамках мерапрыемстваў «Слуцк – культурная сталіца Беларусі» ў нашым горадзе адкрылі выставу графічных работ знакамітага земляка Уладзіміра Басалыгі.

Адкрыццё выставы прайшло ў доме мастакоў (ТАА «Клім») – урачыста і прыгожа. Дырэктар ТАА «Клім» Мікалай Жэлянюк, ініцыятар арганізацыі выставы, адзначыў, што Случчына багата талентамі, такімі, як вядомыя мастакі Уладзімір і Міхаіл Басалыгі. Важна захоўваць культурную спадчыну, і ў гэтым кірунку шмат робіцца  ў нашым раёне. Мікалай Жэлянюк падзякаваў Слуцкаму райвыканкаму, намесніку старшыні райвыканкама Наталлі Чарнушэвіч за садзейнічанне ў арганізацыі выставачнага праекта «Слуцк скрозь стагоддзі».

На адкрыццё выставы работ Уладзіміра Басалыгі (на жаль, некалькі гадоў таму ён пайшоў з жыцця) прыехалі яго брат мастак Міхаіл Басалыга, жонка, сын Андрэй і іншыя родныя, а таксама сябры, мастакі з Мінска і іншых гарадоў, случчане.

Вядучая мерапрыемства Ірына Дубоўская нагадала, што мастацкая дынастыя Басалыгаў годна працягваецца дзецьмі і ўнукамі. Уладзімір Басалага быў не толькі таленавітым чалавекам, які ўнёс важкі ўклад у культурную скарбонку Беларусі, але і адказным, уважлівым чалавекам. І заўсёды таленавітага майстра натхняла, напаўняла сілай малая радзіма, наш прыгожы, непаўторны Слуцкі край, яго культура. Пра гэта распавядалі сын славутага земляка прафесійны мастак Андрэй Басалыга, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў. 

Уладзімір Басалыга ўзначальваў Беларускі саюз мастакоў, лаўэат больш  40 рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў, узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.

З гісторыяй культавых архітэктурных помнікаў Слуцка на прыкладах работ Уладзіміра Басалыгі прысутных пазнаёміў слуцкі мастак і краязнўца Ігар Ціткоўскі. Фёдар Гурыновіч з Салігорска прачытаў кранальны верш, прысвечаны адданай працы мастакоў.

Яркім аздабленнем мерапрыемства стала выступленне народнага харэаграфічнага ансамбля «Кордэс» і ўзорнага ансамбля танца «Папараць-кветка», а таксама жывыя скульптуры.

На выставе «Слуцк скрозь стагоддзі» прадстаўлена ўнікальная серыя графічных работ Уладзіміра Басалыгі, якія былі створаны ў тым ліку ў апошнія гады яго жыцця. У асноўным гэта выявы цэркваў старажытнага Слуцка. 

 

 



































К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения