Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Случчане сустракаюць "Лістапад"

17.11.2023
 Ячшэ адна значная падзея ў жыцці культурнай сталіцы 2023 года – у кінатэатры "Беларусь" адбылося адкрыццё фестывальных паказаў "Лістапада". 

Да гледачоў звярнулася дырэктар Слуцкага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Наталля Караваева, расказала пра фестывальныя дні "Лістапада" і пра навінкі, якія чакаюць наведвальнікаў кінатэатра.

І адна з першых прэм'ер, якія з'явіліся на кінаэкране, – маладзёжная камедыя "Кіношнікі". 

Марыя і Ілья, якія прыйшлі на прэм'ерны паказ адзначылі, што не маглі прапусціць такую важную культурную падзею.

– З задавальненнем прыходзім на паказы кінастужак фестывалю "Лістапад", адзначаем для сябе нешта новае, кожны раз захапляе той ці іншы фільм, – адзначае Марыя. 

Абавязкова наведайце кінатэатр! У нядзелю тут будуць паказваць мультфільмы, а 21 лістапада – дакументальнае кіно. 




К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения