Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

У раённай бібліятэцы адкрылі выставу «Вольны фармат»

16.12.2022
 У раённай бібліятэцы адкрылі выставу работ членаў Слуцкай мастацкай суполкі «Вольны фармат». На ёй прадстаўлены карціны,  іншыя творчыя работы  слуцкіх мастакоў Аляксандра Адоніна, Ігара Клімава, Гунэфы Мацюшэнкавай, Ігара Ціткоўскага, Сяргея Саламаціна, Кацярыны Паўленкі, Алега Шапеля.

Як адзначыла на адкрыцці мерапрыемства дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Людміла Гурыновіч, выстава арганізаваны ў рамках краязнаўчага праекта бібліятэкі «Зоркі Случчыны». Гэты праект ажыццяўляюць з мэтай папулярызацыі творчасці, дасягненняў адметных, таленавітых жыхароў Случчыны.

Нагодай для адкрыцця выставы «Вольны фармат» стала адметная падзея: 70 гадоў таму ў нашым горадзе была арганізавана першая выстава карцін слуцкіх мастакоў – пра гэта расказаў мастак і краязнаўца Ігар Ціткоўскі. На цяперашняй выставе размешчана работа слуцкага мастака Паўла Уласевіча, выкананая алоўкам, з партрэтам Льва Маліноўскага, таксама прадстаўніка мастацкай кагорты. Работа датуецца 1952 годам, падпісана «Участнику 1-й выставки произведений художников г. Слуцка» (вядома, што акрамя работ Паўла Уласевіча і Льва Маліноўскага на выставе  ў 1952 годзе былі прадстаўлены работы Уладзіміра Садзіна, Івана Федаровіча, іншых жывапісцаў). 

Аб тым, як быў зноўдзены гэты рарытэтны малюнак  (у вёсцы Васілінкі),  расказаў краязнаўца і прадпрымальнік Уладзімір Бойка.

У сустрэчы ўдзельнічаў кампазітар і калекцыянер Яўген Ксяневіч, які падкрэсліў, что Случчына сапраўды край талентаў, і не толькі на мастацкай ніве. Невыпадкова Слуцк вызначаны культурнай сталіцай Беларусі на 2023 год. Бясспрэчна, наступны год падорыць случчанам і гасцям нашага краю шмат незабыўных культурных мерапрыемстваў і падзей. 

Работы, размешчаныя на выставе «Вольны фармат», выкананы ў розных тэхніках, несумненна, выклікаюць цікавасць гледачоў. Падчас мерапрыемства аўтары  падзяліліся, як стваралі свае карціны, што з'яўляецца пасылам для творчасці.



 



























К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения