Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

«Метамарфозы беларускага Сальвадора Далі»

10.03.2023
Георгій Скрыпнічэнка – мастак з сусветным імем, сюррэаліст, жывапісец і графік. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі на Случчыне, ён быў вучнем нашага знакамітага земляка Уладзіміра Садзіна – пра гэта распавядала падчас адкрыцця выставы загадчыца філіяла «Галерэя мастацтваў імя У.С. Садзіна»  Слуцкага краязнаўчага музея Ірына Дубоўская. Успамінамі пра Георгія Скрыпнічынку – таленавітага мастака, неардынарную асобу, сапраўднага сябра, шчырага чалавека падзяліліся мастак Ігар Ціткоўскі, прыхільнік творчасці Георгія Сяргеевіча, калекцыянер Мікалай Жылінюк.

Георгія Скрыпнічэнку называюць беларускім Сальвадорам Далі. Ён творца, які злучыў на сваіх плотнах фантастыку і рэальнасць, увасобіў сваё незвычайнае бачанне свету, якое прымушае гледачоў убачыць у карцінах і нешта сваё асабістае.

На выставе разгорнуты графічныя работы мастака (карціны прадстаўлены сям'ёй Георгія Скрыпнічэнкі). Гэта, дарэчы, другая персанальная выстава творцы, разгорнутая ў нашай галерэі мастацтваў. У 2020 годзе тут быў прадстаўлены жывас мастака.
































К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения