Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Дзвюм юным случчанкам выпаў гонар прадстаўляць Случчыну на прэзідэнцкім навагоднім балі

23.12.2021
Гукі вальса і кадрылі, прыгожыя сукенкі і пальчаткі, грацыёзныя дамы і ўпэўненыя ў сабе кавалеры... І ў наш час такі баль – рэальнасць. Зусім хутка дзве юныя случчанкі трапяць на яго ў Палац Незалежнасці.

Навучэнкам 9 класа сярэдняй школы №11 Кацярыне Паксадзэ і Дар'і Анцыповіч (на здымку) выпаў гонар прадстаўляць Случчыну на прэзідэнцкім навагоднім балі, які адбудзецца ў Палацы Незалежнасці 24 снежня. Запрашэнняў на яго ўдастоены лепшыя з лепшых навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ад мерапрыемства дзяўчыны чакаюць яркіх уражанняў, незабыўных эмоцый, новых знаёмстваў.

Шматлікія рэпетыцыі, вывучэнне бальнага этыкету – падрыхтоўка да балю сур'ёзная. Юныя лэдзі ўжо пераканаліся, выбар убрання – справа няпростая.

Кацярына і Дар'я добра вучацца, прымаюць актыўны ўдзел у жыцці школы, з'яўляюцца пастаяннымі прызёрамі раённых, абласных і міжнародных конкурсаў харэаграфічнага майстэрства, таксама займаюцца ў студыі танца «Імпульс».


Кацярына – прызёр і пераможца II Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Open МoloFantasy», Міжнароднага замежнага фестывалю мастацтваў «Musical star of Slovenia», Міжнароднага чэмпіянату мастацтваў    «I WILL BE POPULAR 2021». Дар'я – Міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў у Балгарыі «Утренняя звезда», III Усерасійскага экспрэс-конкурсу з міжнародным удзелам «Творчасць без межаў», нацыянальнага адборачнага тура III Міжнароднага танцавальнага праекта «Dream Dance Fest».

І гэта няпоўны спіс творчых поспехаў і дасягненняў случчанак.

– Калі мы даведаліся, што менавіта нам выпаў гонар паўдзельнічаць у такім маштабным мерапрыемстве,  былі, вядома, вельмі рады, – дзеляцца ўражаннямі Кацярына і Дар'я. – Гэта проста неверагодныя эмоцыі: нас чакае сустрэча з Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка.

А пакуль у дзяўчат рэпетыцыі. Яны хочуць адпавядаць высокаму ўзроўню мерапрыемства і даказаць усім, што самыя элегантныя і грацыёзныя дзяўчыны жывуць на Случчыне.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения