Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Дзень роднай мовы сёння адзначаюць ва ўсім свеце

21.02.2023
Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці гэтае свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. І ў гэтым сезоне адна з галоўных тэм «урачыстасці слова» – палітыка шматмоўнай адукацыі на аснове роднай, што неабходна ў сучасных рэаліях, калі колькасць жывых моў скарачаецца з сярэдняй хуткасцю адна на два тыдні.

Па статыстычных даных, больш за 60% нашых грамадзян лічаць беларускую – роднай. І гэта пры тым, што мы – білінгвы, у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. На якой размаўляць – выбар кожнага, тым самым мы узбагачаем абедзве.

Але адметнасці нам дадае менавіта лексічная традыцыя нашых продкаў – гэта код нацыі. «ДЗ»еканне, «ДЖ»эканне, «Ц»еканне, «Г»эканне выдаюць нашага чалавека ў любой кропцы свету.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения