Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Урачыстасць да Дня работнікаў культуры

07.10.2021
На свяце ўшанавалі лепшых прадстаўнікоў культурнай сферы Слуцкага раёна. Першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Таццяна Хмель падкрэсліла, што ў культурнай скарбніцы Случчыны  глыбокія гістарычныя, духоўныя вытокі, культурныя традыцыі і дасягненні нашага рэгіёну маюць адметнае напаўненне, важнае значэнне ў жыцці вобласці і краіны. З прафесійным святам работнікаў устаноў культуры раёна павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алена Рахманава, падзякавала за творчасць, адданасць прафесіі, натхнёнасць у рабоце.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама ўзнагароджаны кіраўнік народнага хору Казловіцкага СДК Святлана Расіч, бібліятэкар Акцябрскай сельскай бібліятэкі-клуба Алена Хацько, балетмайстар самадзейнага народнага тэатра “Дэмі-Гран” Слуцкага гарадскога маладзёжнага цэнтра Аляксандр Фамін, удзельніца народнага харэаграфічнага ансамбля “Кордэс” Слуцкага ГДК Ганна Пацыкайлік. Шэраг работнікаў устаноў культуры Случчыны адзначаны  Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама.

Яркім выканальніцкім майстэрствам, цудоўнай музыкай парадаваў удзельнікаў урачыстасці народны аркестр рускіх народных інструментаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Наталлі Сапелкінай.
















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения