Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Акрыленыя песняй

09.10.2022
Ні адно выступленне звонкагалосых артыстычных спявачак калектыву на вясковых ці раённых святах не застаецца без гарачых апладысментаў гледачоў.

Культарганізатар Лядненскага СДК Наталля Сцепановіч расказала, што ініцыятарам і арганізатарам стварэння «Каліны» з'яўляецца загадчыца ўстановы Галіна Кружаева. У свой час кіраўнікамі вакальнай групай былі Марына Сечка, Ніна Шчурык, Арэст Далжонак. Цяпер «Калінай» кіруюць  загадчыца і культарганізатар СДК. 

Ды кіраўніцтвам гэта, напэўна, назваць цяжка, дакладней сказаць – творчыя і сяброўскія зносіны, бо Галіна Кружаева і Наталля Сцепановіч – актыўныя ўдзельніцы «Каліны». А яшчэ ў калектыве мясцовыя жыхаркі Вольга Свірыдава, Алена Глуздакова, Наталля Ткачэнка, Наталля Цішчук, Ірына Гірэль, Таісія Марчанка. Цікава, што ўзрост спявачак вакальнай групы ад 36 да 82 гадоў! 

З першых дзён заняткаў удзельніцы калектыву актыўна ўключыліся ў творчую работу, адзначае Наталля Сцепановіч. Прыходзячы на рэпетыцыі, дружна абмяркоўваюць рэпертуар, зараджаюць адна адну пазітывам, энергіяй, падтрымліваюць, калі ў каго здараюцца праблемы. Песня, несумненна, натхняе, дапамагае ў жыцці.





Рэпертуар вакальнай групы разнастайны, і народныя, і эстрадныя песні. «Каліна» ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, святах, якія праводзяцца Лядненскім СДК: да Дня Перамогі, Дня жанчын, Масленіца, Купалле, «Зажынкі», «Дажынкі», навагоднія святы, святы вёсак, у тым ліку калектыў выступае ў аддаленых і маланаселеных вёсках. У якасці артыстаў спявачкі былі запрошаны на свята вёскі ў Акцябр. Падчас жніва ладзілі выступленні для камбайнераў, удзельнікаў уборачнай на палявых станах і зернятоках. Пабывалі і на раённым свяце народнай песні ў аграгарадку Лучнікі. А ў мінулую суботу віншавалі з Днём пажылых людзей аматарскае аб'яднанне «Спадчына».

Вось такое плённае, яркае жыццё ў «Каліны». Адна з пераваг калектыву – стабільнасць рэпетыцыйнай  і гастрольнай дзейнасці, а яшчэ – творчы рост. Дзяўчаты з «Каліны» і не думаюць спыняцца на дасягнутым.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения