Новости Слуцка и Слуцкого района

Зінаіда Калядка «У Дзень Перамогі»

07.05.2021


Ёсць хвіліны, якіх саромецца не трэба.
Тады і мужчынская да твару сляза…
Ён не плакаў, калі пад свінцовым небам
Упершыню пракрычаў: «Ура!».

Ён не плакаў, калі кідаўся ў халодную рэчку,
Што ў разрывах снарада кіпела ключом.
Вось блізка гэта мястэчка…
Ні вада не прычым, ні параненае плячо…

Ён не плакаў, салют разарваўшы ў паветры
І зарадзіўшы апошні раз аўтамат.
Каб не падалі зоркі сонцам сагрэтыя,
Як падкошаны падаў салдат.

Ён не плакаў, калі ўзнагароды знайшліся,
І калі ўпершыню ад унукаў «дзядуля» пачуў.
Ён заўсёды трымаўся, бо слёзы ў сэрцы ліліся.
А сёння сябе ён шчаслівым адчуў.

Ёсць хвіліны, якіх саромецца не трэба…



             
            * * *

Каб радавацца цішыні і сонцу


Усё далей ад Перамогі,
І ўсё далей ад грукату вайны.
А ўся вайна ідзе за намі ў ногу
І ў спіну дыхае нам з цішыні.

І душ людскіх нічым не супакоіць.
Нам выпаў лёс у гэтым свеце жыць.
Любіць і помніць усё былое,
Імгненне кожнае цаніць.

Каб радавацца цішыні і сонцу,
І хваляванням радаснымі быць,
Каханне ў сэрцах берагчы бясконца.
Нягледзячы на ўсё, жыццё любіць.



К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения