Новости Слуцка и Слуцкого района

Ніна Зяневіч

01.08.2019
 
       
           Чырвоны бераг
 
Чырвоны бераг. Яблыневы сад.
А сэрца затуманена смугою.
Калісьці, шмат гадоў назад,
Той бераг быў затоплены крывёю.

Цякла ад сэрца маладая кроў.
Жыццё бурліла радасцю спаўна.
Вось-вось накрые з галавой любоў…
А захапіла ў палон вайна.

Закрэсліла ўсе мары і натхненні,
І спапяліла душ цудоўны свет…
Усе вашыя юнацкія памкненні
Слязою горкай свой праклалі след.

Цудоўны сад, пялёсткаў завіруха
Нам саграваюць душы зноў і зноў.
Як хораша, прыгожа, глянь, паслухай:
То песня ваша льецца і любоў.


Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся…
Лёс падарыў мне Дзюдзеў.
Тут нарадзілася, тут і згадзілася,
Адсюль я і выйшла ў людзі.

Гады нашы звычкі мянялі
(Без гэтага, бачыш, ніяк),
І вёску маю назвалі
Зараз ужо Маяк.

Вёска наша адкуль пайшла?
Хачу знаць гісторыі вехі.
Гісторыю – памяць сяла:
І ўзлёты яго, і агрэхі.

Сямнаццатае стагоддзе…
Лясы, балоты вакол.
І гэтае вось угоддзе
Хтосьці ўбачыў, знайшоў.

Мне разглядзець цяпер бы,
Як яно ўсё было.
Хто пасадзіў вязы, вербы,
Якімі адметна сяло.

Мне б вузельчык той развязаць,
І памяць ускалыхнуць,
Каб усё праўдзіва расказаць
І пра ўсё ўспамянуць.


       
              * * *

Наперад у мінулае імкнецца
Твой розум, у прастор шляхоў.
А сэрца так чулліва просіць, б’ецца:
Не забывай ты прашчураў, дзядоў.

Іх звычкі, і традыцыі, і словы
Ты шчыра зберагай, запамінай.
І не мяняй на лад замежны
Усё лепшае, што помніць родны край.

Звон цымбальны хай раздаецца,
Цешыць душу хай скрыпкі плач,
І гармонік на ўсе лады ліецца,
І дуда хай нас кліча ў скач.

Слова ўспомнім роднае, мілае,
Ажывім і ўзновім яго.
Мілагучнае, гаварлівае,
Трапяткое, якое было.

Хай цячэ ільнянымі ўзорамі
Нам бабуліна мудрасць з вякоў.
І заўжды над маімі прасторамі
Хай вітае дабро і любоў.

     Цяпло душы маёй

Імён так шмат, а вось Таццяна
Хвалюе душу мне штодня,
Бо недзе там, за акіянам,
Жыве крывіначка мая.

Таццяна, Танечка, Таццянка,
Цяпло і свет душы маёй.
Найпрыгажэйшая славянка,
Жывеш ты на зямлі чужой.

І мова родная, і звычкі
Ужо аддаляюцца, здаецца.
Валошак сінь, начныя знічкі
Не так трывожаць тваё сэрца.

Цябе здзіўляюць небаскробы,
Цябе чаруе акіян,
Магчыма, больш не даспадобы
Табе наш восеньскі туман…

І спакваля забудзеш святы
І пахі роднае зямлі.
І ў тым ніхто не вінаваты,
Жыві ў шчасці і любві.

Але няхай цябе не кіне,
А ў памяць уляжацца ямчэй
Туга па мацеры-Радзіме
І колер маміных вачэй.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения