Новости Слуцка и Слуцкого района

Ніна ЗЯНЕВІЧ

13.11.2018
Радзіма малой не бывае

Радзіма малой не бывае.
Яна, як абхват душы.
Радзіма мая дарагая…
Ты пой пра яе і пішы,

Складай для яе панегірыкі
Ці оды ёй прысвячай,
А можа санетнай лірыкай
Ты апявай свой край.

На карце кляновым лісточкам
Граніца радзімы бяжыць.
Сынам тваім тут  і дочкам
Так добра, утульна жыць.

Мяняе свае поры года,
Каб радаваць наш пагляд:
То ў квецені наша прырода,
То золатам усыпаны сад,

То сонца ласкае ўволю
(Не трэба й Канары нам тыя),
То дожджык ці снег сваволяць
Для нашых палёў – залатыя.

Радзіма малой не бывае  –
Такі мой сказ-запавет.
Каму яна можа і малая,
Радзіма ж мне – цэлы свет.


Мова мая, мая песня


Колькі табе прысвечана
Одаў і ціхіх слоў,
Мова мая спрадвечная
Кветак і паплавоў.
У клёкаце бусла гучыш ты,
У песнях вясны – ручаёў.
Мова мая квяцістая,
Лепшая сярод моў.
Схаваная ў паднябессі –
Там продкі мае жывуць –
Мова мая, мая песня,
Люба цябе мне чуць.


Сады і агні Маяка

Ні Ясельды побач, ні бору,
Ні Нёмана, ні ручайка,
А мне наймілейшым узорам
Здаюцца палі Маяка.
Прасторы адкрыты шырока.
Дзівіся: які далягляд!
І радуюць сэрца і вока
І хата, і дворык, і сад.
Тут мама калісьці вучыла
Праўдзе і дабрыні,
Урокі цярпення дарыла –
Дарма не прайшлі яны.
Дзяцінства плыве ўспамінам…
Колькі забаў сышло!
Гусі і качкі клінам
Цешылі ўсё сяло.
Кружылі буслы над хатамі,
Віталі гаспадароў.
А вечарам статак рагаты
Вяртаўся з удоем дамоў.
Дзеці сябе забаўлялі,
Глушылі птушыны звон,
У розныя гульні гулялі.
І гэтак было здавён…
Гады міналі й мянялі
У вёсцы жыццё, дабрабыт.
Цяпер ужо іншымі сталі
Сяляне, іх хаты і быт.
А ўсё ж бусел над вёскаю кружыць,
Зязюлька лічыць гады.
Нехта смуткуе і тужыць,
А хтосьці шчаслівы заўжды.
Няма хоць ракі і бору,
Але відаць здаля
Маяцкія нашы ўзоры,
Сады і агні Маяка.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения