Новости Слуцка и Слуцкого района

Любоў СЕМЯНОВІЧ (Ануфрэйчык) "Школе"

18.06.2020
Жыццёвай сцежкай коцяцца гады,
Кладуцца поруч, як радкі ў вершы.
З любых дарог вяртаюся сюды,
Дзе сустракаў штодзень настаўнік першы.

Дзе шчырасць і цяпло сяброўскіх рук.
І першы баль, і першая падказка.
Мажорным звонам восеньскі жаўрук
Спяваў штодня дзяцінству: «Калі ласка».

Гуллівай рэчкай поўняцца гады,
Змывае навальніца след дзіцячы.
І толькі сэрца просіцца сюды,
І, як дзіця, пяе, смяецца, плача.


         Шуміць мой сад

Лячу ў свет на крылах пачуцця.
У свяце дзён мае дужэюць крылы.
Выспеўвае мелодыю жыцця
Мой салавей, вяшчун кахання мілы.

Хачу абняць маленькі гэты свет,
Дзе мой пакой і ложак
                            ледзь прымяты.
Настоена на водары ранет,
Начная ціш вандруе каля хаты.

Узняцца б над зямлёю і адчуць,
Радней за ўсе адзінае акенца.
Шуміць мой сад і салаўі пяюць,
І ад зямлі не адпускае сэрца.



              Віншую

Віншую цябе з дажджом,
З бязлітаснаю спякотай,
Са спелым жытнёвым днём,
Што ноччу заліты ўпотай.

З бясконцасцю тых дарог
Праз смак палыну і поту,
Дзе ўсё ж зберагае Бог
Ад здрады і адзіноты.

Віншую, што кожны дзень
Усмешка твая патрэбна.
Паслухай, зноў дождж ідзе,
Яднае зямлю і неба.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения