Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі на Случчыне 13 красавіка прайшоў суботнік

13.04.2019
Так, работнікі Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі наводзілі парадак у пойме ракі Случ, уздоўж гарадскога пляжа ў 11 гарадку, на могілках на і мамарыяльным комплексе па вуліцы 14 Партызан. Работнікі арганізацыі зграбалі сухую лістоту, збіралі смецце, высякалі кустоўе, вывозілі зрубленыя дрэвы, ачышчалі вуліцы горада, бялілі дрэвы і многае іншае.












Таксама наводзілі парадак на замацаванай тэрыторыі на могілках па вуліцы 14 Партызан супрацоўнікі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Тэрыторыя даволі вялікая, але прадстаўнікі ўстановы адукацыі добра спраўляліся.





Вучні сярэдняй школы №9 добраўпарадкавалі магілу сям’і Слухоўскіх (Уладзімір Мікалаевіч, яго жонка і іх пяцёра дзяцей былі зверскі замучаны і спалены немцамі 23 лютага 1943 года). 


Згадзіцеся, вельмі важна аб'яднаць намаганні і разам навесці парадак на сваёй малой радзіме.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения