Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

У Красавіцкім завулку ў Слуцку прыбралі сметнік

18.08.2021
У рэдакцыю «Слуцкага краю» звярнулася жыхарка горада Ганна Дубовік з падзякай дырэктару Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалаю Варанько, начальніку цэха механізаванай і ручной уборкі вытворчасці добраўпарадкавання Слуцкай ЖКГ Аляксандру Шыловічу за выніковае рэагаванне на яе зварот.

– Насупраць майго дома ў першым Красавіцкім завулку быў сметнік, туды і пустазелле, і бытавое смецце людзі назносілі, – патлумачыла Ганна Паўлаўна. – Звярнулася да дырэктара Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалая Варанько. Ужо ў хуткім часе тут працавала тэхніка, каля, 15 машын са смеццем вывезлі. Ачышчаны ўчастак падсыпалі пяском, разраўнавалі. Вялікі дзякуй за гэта камунальшчыкам, у нашым завулку чысценька, прыгожа. Цяпер галоўнае, каб людзі падтрымлівалі гэту чысціню.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
Фота Ірыны БУШМАНАВАЙ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения