Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

У слуцкім парку абнаўленне

05.07.2020
 Гарадскі парк – адно з любімых месцаў случчан. Прыемна прагуляцца па зялёных алеях, пасядзець у цяньку, паслухаць птушак, паназіраць за фантанам.   


А паглядзіце, якія "джэнтльмены" сустракаюць случчан і гасцей нашага горада на ўваходах у гарадскі парк культуры  і адпачынку. Яшчэ адна такая урна ўстаноўлена ў  цэнтры. 

Як паведаміў дырэктар арганізацыі Анатолій Іванавіч Осіпаў, усяго ў нашым парку размешчаны 52 урны. Чысціню і парадак ва ўтульным куточку Слуцка работнікі ЖКГ стараюцца падтрымліваць. Але, на вялікі жаль, некаторыя не шануюць ні прыгажосць вакол, ні працу людзей, якія даглядаюць парк, не ўсе даносяць смецце да урн. 


 
 Спадзяёмся, шаноўныя случчане, што кожны з нас будзе клапаціцца пра чысціню і вакол сябе, і ў родным Слуцку, прыбіраць у месцах свайго адпачынку і ў горадзе, і на прыродзе, і ў сваім дворыку, і ў сваім двары. Мы ж любім наш родны горад!
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения