Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Прыбіраюць снег

17.12.2018
Сапраўднае зімовае надвор’е прагназуюць на гэты тыдзень сіноптыкі – з завірухай і марозам.  За ноч і ранак панядзелка ў Слуцку прыбавіла снегу.





Як расказаў намеснік начальніка вытворчасці па добраўпарадкаванню Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі  Віктар Валянцінавіч Бандарэвіч, на ўборцы снегу ў горадзе задзейнічана  17 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, у  тым ліку  чатыры МАЗы, два ЗІЛы,  трактары з адваламі і шчоткамі, грэйдзер, пагрузчыкі “Амкадор”, тры пескараскідвальнікі.  Уборкай снегу ў месцах агульнага карыстання займаюцца работнікі вытворчасці па добраўпарадкаванню ЖКГ,  на уборцы дваровых  тэрыторый, жылых мікрараёнаў горада заняты тэхніка, дворнікі ЖЭУ. Як адзначыў Віктар Валянцінавіч, уборка вуліц і тэрыторый у Слуцку праводзіцца своечасова. У выпадку моцных снегападаў у выпадку неабходнасці камунальшчыкі будуць працаваць ў кругласутачным рэжыме.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения