Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Праведзены работы па зніжэнні бардзюраў каля маладзёжнага цэнтра

16.05.2019
Падчас сустрэч старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага з работнікамі працоўных калектываў раёна гараджане не аднойчы ўзнімалі праблемнае пытанне: на пешаходных пераходах у горадзе высокія бардзюры, іх цяжка пераадольваць пажылым людзям, інвалідам-калясачнікам, пешаходам з дзіцячымі каляскамі. Такія бардзюры былі пакладзены ў Слуцку яшчэ падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскіх «Дажынак» у 2005 годзе.

Да выпраўлення сітуацыі прыступілі: работнікі вытворчасці па добраўпарадкаванні Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі цяпер правялі работы па зніжэнні бардзюраў, абсталяванні іх для зручнага з’езду для інвалідаў-калясачнікаў на пешаходных пераходах на вуліцах Леніна (каля маладзёжнага цэнтра), 14 Пар-тызан. Як паведамілі ў Слуцкай ЖКГ, у перспектыве гэтыя работы плануюць выконваць і на іншых вуліцах горада.

Прыняты меры і па праблеме аднаго з гараджан, які звяртаўся да старшыні райвыканама з наступным: на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і Б. Хмяльніцкага ў раёне СШ №8 часта стаялі лужыны. Як паведамілі ў Слуцкай ЖКГ,  праведзена  ўладкаванне вызначанага ўчастка дарожнага палатна.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения