Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Пра 3-ці завулак Урыцкага і не толькі

04.11.2022
Пасля таго, як у 3-м завулку Урыцкага паклалі асфальтабетоннае пакрыццё, пражываючых там случчан пачало хваляваць, што  праезная частка вуліцы стала «ўзнятая», з-за чаго нярэдка адбываецца падтапленне агародаў. 

Як адзначылі спецыялісты, калодзеж каналізацыйны, таму зрабіць адвод вады да яго нельга. Пытанне разглядаецца.


* * *
 
У працяг дарожнай тэмы

У рэдакцыю нашай газеты звярнуліся  жыхары горада, якія пражываюць па праезду Садоваму. Скардзіліся на дрэннае дарожнае палатно.  Па словах намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама Аляксандра Харэвіча, дарожнае палатно па праезду Садоваму  падсыпана асфальтагранулятам і знаходзіцца ў здавальняючым стане.

У сацыяльных сетках случчане скардзіліся, што па вуліцы Цэнтральнай у Квасынічах больш за месяц – вялікая яма на праезнай частцы дарогі.  Па словах старшыні  Беліцкага сельвыканкама  Галіны Валюкевіч, жыхарка гэтай вуліцы праводзіла газавае ацяпленне. 31  кастрычніка работы завершаны, па засыпцы ямы выкананы. Усе астатнія добраўпарадчыя работы будуць выкананы ў бліжэйшы час за кошт уласніка домаўладання.

Грамадзянам дадаткова патлумачаны нормы заканадаўства, якія яны павінны ўлічыць пры правядзенні такіх работ.

Наталля ГРАМЫКА.






К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения