Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Новыя дзіцячыя гульнёвыя комплексы з’явіліся ў некаторых вёсках Случчыны

06.08.2021
Новыя дзіцячыя гульнёвыя комплексы з’явіліся ў некаторых вёсках Случчыны.
Напрыклад, зусім нядаўна яркія дзіцячыя арэлі, каруселькі, горкі, пясочніцы ўстанавілі ў Грэску і Заполлі. Як паведамілі ў Грэскім і Бокшыцкім сельвыканкамах, дзіцячыя комплексы абсталявалі за сродкі абласнога бюджэту (у гэтым годзе па ініцыятыве старшыні Мінаблвыканкама сельвыканкамам Мінскай вобласці выдзелены па 10 тысяч рублёў).



Новая гульнёвая пляцоўка ў аграгарадку Заполле.


З захапленнем маленькія жыхары аграгарадка Заполле «абжываюць» гульнёвыя «атракцыёны». Комплекс размясцілі ў зялёнай зоне, на адлегласці ад праезнай часткі.

 Уладзімір ГАРБЕНКА, старшыня Бокшыцкага сельвыканкама:

– У Заполлі – 345 жыхароў, з якіх 55 – дзеці ўзростам да 12 гадоў, так што  гульнёвы комплекс тут дарэчы. За бюджэтныя сродкі абсталявалі яго – на радасць маленькім жыхарам і іх бацькам. У вёсцы Гарадзішча нашага сельсавета таксама ёсць дзіцячая гульнёвая пляцоўка, якую ўладкавалі шэсць гадоў таму з долевым удзелам мясцовых жыхароў. Тое, што ёсць патрэба ў дзіцячых комплексах – добры знак, нараджаюцца дзеткі, працягваецца  жыццё на вёсцы, гэта важна.

 Людміла КАРАЛЬЧУК, мнагадзетная мама, жыхарка аграгарадка Заполле:

– Добра, што ўстанавілі дзіцячы комплекс у нашым аграгарадку, дзякуй за гэта. У Заполлі шмат дзетак, у мяне самой тры дачушкі і сынок, несумненна, комплекс запатрабаваны. Для жыхароў Заполля гэта сапраўдная падзея.

Гульнёвы дзіцячы комплекс з’явіўся і ў вёсцы Квасынічы. Правялі нават абмеркаванне сярод мясцовых жыхароў аб выбары населенага пункта для яго, у выніку выбралі Квасынічы, дзе многа дзетак. Як расказала старшыня Беліцкага сельвыканкама Галіна Валюкевіч, комплекс набылі за сродкі ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», які аказаў спонсарскую дапамогу. Правялі падсыпку пляцоўкі, дзе размясцілі гульнёвыя аб’екты. Комплекс таксама прыгожы,  з арэлямі, горкай і іншымі канструкцыямі.







Дзіцячы гульнёвы комплекс у в. Квасынічы.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения