Каля дома №29 на вуліцы Чэхава замянілі трубаправод
31.07.2020
На вуліцы Чэхава ў Слуцку праведзена замена трубаправодаў гарачага водазабеспячэння і цеплазабеспячэння каля дома №29.
Работы выкананы працаўнікамі ўчастка №2 цэха цепласетак кацельнай вытворчасці Слуцкай ЖКГ. Як расказаў майстар участка Юрый Яўгенавіч Дваранчук, гэта планавыя работы: зрабілі замену папярэдне ізаляванымі трубамі 30 метраў старога трубаправоду. На работах былі задзейнічаны слесары Аляксандр Аляксандравіч Некрашэвіч, Аляксандр Валяр’янавіч Русакевіч, электразваршчыкі Міхаіл Леанідавіч Басалыга, Уладзімір Віктаравіч Грэк, вадзіцель Іван Аляксандравіч Мурачкоўскі. Работы выканалі за два дні.
Наталля АНАТОЛЬЕВА.
К списку записей раздела