Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Кожны клас ператварыўся ў працоўны атрад

13.04.2019

У Велікасліўскай базавай школе стала добрай традыцыяй праводзіць вясновыя суботнікі. 13 красавіка ў суботніку прынялі ўдзел усе супрацоўнікі школы і вучні з 1 па 9 клас. Кожны клас ператварыўся ў працоўны атрад.
 Імі была праведзена вялікая праца: прыбрана ўся тэрыторыя вакол школы ад бытавога смецця, лісця, сухой травы, сухастою, абрэзалі кусты, сабралі смецце, прыбраны прышкольны ўчастак, дзіцячая пляцоўка, спартыўныя пляцоўкі. Шмат працы ўклалі, каб прывесці ў парадак газоны ўздоўж тэрыторыі школы і помніка, навялі парадак на могілках, працавалі на ўладкаванні помнікаў, магіл загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ў аграгарадку Ісерна. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна, школьны калектыў папрацаваў на славу. 
Па матэрыялах сайта Велікасліўскай базавай школы.



К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения