Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Каля магазіна «Капеечка» на Віленскай дабудавалі поручні, у прамысловым раёне ўладкавалі тратуар

24.09.2021
У «Слуцкім краі» (№33 за 19 жніўня гэтага года) быў надрукаваны матэрыял з фотаздымкамі «А поручні недарабілі»: случчанін Міхаіл Курдзюк звярнуўся ў рэдакцыю па праблемных пытаннях – каля магазіна «Капеечка»  на вуліцы Віленскай у Слуцку  зрабілі толькі палову поручняў на пандусе, а на вуліцы Маладзёжнай, 9, «уздыбіўся» тратуар. Копіі публікацый мы накіравалі на рэагаванне ў закрытае акцыянернае таварыства «Дабраном», якому належыць магазін «Капеечка», а таксама ў Слуцкую жыллёва-камунальную гаспадарку.

У адказе, атрыманым з «Дабранома»,  гаварылася, што поручні будуць зроблены да 30 верасня, а яшчэ ўстановяць дадатковыя прыступкі на ўваходзе ў магазін. І праўда, гандлёвая кампанія хутка выканала абяцанае: поручні каля магазіна зрабілі і прыступкі таксама (на здымках знізу). А вось з рамонтам тратуара, мяркуючы па адказе са Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыйдзецца пакуль пачакаць: у адказе паведамляецца, што работы па ўладкаванні тратуара будуць выкананы ў парадку вызначанай чарговасці і з улікам бюджэтнага фінансавання. У пераліку чарговасці выканання работ вуліца Маладзёжная значыцца другой (першай – вуліца Савецкая, дзе не так даўно ўжо ўкладзены тратуар). І ўсё ж разлічваем, што ў бліжэйшы час будуць зной-дзены магчымасці зрабіць хоць бы невялікі рамонт тратуара каля інтэрната (д. №9) на Маладзёжнай.


(да рамонту)



(пасля рамонту)

Па выніках зваротаў грамадзян падчас прыёмаў і «прамых ліній» у райвыканкам  ДРБУ-125 выкананы работы па рамонтным прафіляванні аўтадарогі Вясея – Ізбудзішча, асфальтабетоннае пакрыццё на дадзеным участку не прадугледжана. Слуцкай ЖКГ падсыпаны і прагрэйдзіраваны ўчастак  вуліцы Першамайскай у аграгарадку Ісерна (вядзе да могілак). Таксама ў аграгарадку пры ўваходзе ў Ісернскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа з боку вуліцы Бялько падсыпана тэрыторыя. У Слуцку каля ясляў-сада №21 і дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці «Залаты ключык» зрабілі тратуар.


 Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения