Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Для зручнасці пасажыраў

11.08.2022
Жыхары мікрараёна «Навадворцы» звярнуліся ў рэдакцыю газеты «Слуцкі край» з просьбай дапамагчы ім вырашыць праблему з перасадкай з аднаго аўтобуса ў другі.

Справа ў тым, што раніцай жыхары мікрараёна не паспяваюць зрабіць перасадку з аўтобуса па маршруце №20 «Мікрараён «Навадворцы» – Чэхава» (час адпраўлення з канечнага пункта – 7.00) у аўтобус па маршруце №6 «ДБУ-9 – Ільнозавод», які адыходзіць ад прыпынку «Дом культуры» у напрамку льнозавода ў 7.11 раніцы.

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак філіяла «Аўтобусны парк №2» ААТ «Мінаблаўтатранс» Вікторыя Татур адзначыла, што для задавальнення патрабаванняў пасажыраў і зручнасці іх перасадкі з аднаго аўтобуса ў другі ўзгадняецца ўнясенне змен у расклад руху аўтобуса па маршруце №20: змяненне часу адпраўлення аўтобуса з канечнага пункта «Мікрараён «Навадворцы» з 7.00 на 6.58.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения